Фотачэлендж «Сімвалы маёй краіны»

12 мая 2024 года — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная сімволіка з’яўляецца часткай гісторыі і культуры краіны. Любоў да сваёй Радзімы, разуменне непаўторнасці і багацця культурных традыцый адыгрывае вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці. Немагчыма выхаваць у дзяцей пачуцці ўласнай годнасці і ўпэўненасці ў сабе без павагі да гісторыі сваёй Айчыны. Напярэдадні гэтага ўрачыстага дня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» быў арганізаваны фотачэлендж «Сімвалы маёй краіны». Нашы школьнікі выбіралі самыя розныя лакацыі і нечаканыя творчыя рашэнні, але на ўсіх фота адна агульная ідэя — я грамадзянін сваёй краіны і я з асаблівай павагай стаўлюся да сваёй дзяржаўнай сімволікі!

Добавить комментарий