2 красавіка вучні 5 — 6 класаў наведалі Брэсцкую крэпасць — унікальны фартыфікацыйны будынак у Беларусі, найважнейшы помнік Другой сусветнай вайны, сімвал гераічнага супраціўлення і выдатнай мужнасці яе абаронцаў. Падчас экскурсіі школьнікі пабывалі ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці, пазнаёміліся з планам размяшчэння крэпасці на 4 астравах, атрымалі інфармацыю аб святкаванні 20-годдзя Перамогі ў 1965 годзе, падчас якога ёй было прысвоена званне «крэпасці-героя», і часе, калі яна становіцца мемарыяльным комплексам. Таксама экскурсавод расказала дзецям вельмі шмат цікавых звестак пра самы галоўны абарончы вузел, якім была цытадэль-востраў з замкнёнай, двухпавярховай казармай і сценамі — два метры ў шырыню, і амаль два кіламетры ў даўжыню.