Гуляем і адпачываем разам

Летнія канікулы працягваюць радаваць школьнікаў сонцам і радаснымі момантамі. Сустрэцца з сябрамі, весела і карысна правесці час далі магчымасць «Дваровыя гульні», якія ў чарговы раз сабралі рабят. Заняткі на трэнажорах, рухомыя гульні, валейбол, конкурсы, музыка і танцы, жывыя зносіны — выдатныя складнікі добрага летняга вечара. А сюрпрызы, салодкія прызы і ўсмешкі — узнагарода самым актыўным!

Добавить комментарий