26 красавіка 1986 года стала чорнай датай для мільёнаў людзей і соцень тысяч сем’яў, якія адчулі на сабе наступствы аварыі. Трагедыя пакінула незагойную рану і на беларускай зямлі.
У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…» кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання праведзена лінейка-рэквіем, прымеркаваная да 36-ай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.