У рамках тыдня фінансавай граматнасці, які прайшоў у школе з 22 па 27 сакавіка, вучні школы пазнаёміліся з відамі банкаўскіх паслуг, плацёжных картак, спосабамі безнаяўнага разліку за тавары і паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дысконтнымі карткамі, якія дапамагаюць з’эканоміць грашовыя сродкі, спосабамі аховы безнаяўных грашовых сродкаў ад крадзяжу.
Урок фінансавай граматнасці на тэму «Беражы сябе і свае грошы» для вучняў 7 — 8 класаў правяла галоўны спецыяліст аддзела продажаў ААТ «Беларусбанк» Лесіна Ж.В.