У рамках Года гістарычнай памяці і святкавання 77-годдзя Перамогі савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне ў аздараўленчым лагеры прайшла лінейка «Памяці героеў будзем годныя», арганізавана прэзентацыя «Піянеры-героі ў нашым строі» і прагляд кінафільма «Мы ведаем не ўсё пра вайну». Не абышлося ў гэты дзень і без спартыўных спаборніцтваў, гульнявых праграм, футболу, піянерболу.