Канікулы ў лагеры. Дзень першы

2 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё аздараўленчага лагера з дзённым наведваннем «Дружба». Выхаванцы прынялі ўдзел у музычнай праграме «Дзяцінства — гэта смех і радасць», прысвечанай Дню абароны дзяцей, цікавых конкурсах, забавах, інсцэніроўках. Для іх гучалі вясёлыя музычныя нумары. Пасля мерапрыемства іх чакала дыскатэка. Згодна з планам работы аздараўленчага лагера дзеці наведалі фотавыставу «Гэнацыд беларускага народа», дзе яшчэ раз узгадалі трагічныя падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 

Добавить комментарий