У апошні дзень сакавіка вучні 6, 9 і 11 класаў адправіліся ў падарожжа па Брэсцкай вобласці. Дзеці наведалі г. Камянец, паглядзелі Белую вежу, даведаліся аб цікавых, загадкавых фактах яе гісторыі. Наступнай кропкай прыгодаў быў аб’ект, уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — Белавежская пушча. Вучні наведалі Музей прыроды, дзе дзецям распавялі пра флору і фаўну, распаўсюджаную ў прыродным комплексе, расказалі пра гістарычных асобаў, якія любілі наведваць пушчу і паляваць на яе насельнікаў.
Археалагічны музей пад адкрытым небам, другі аб’ект нашай экскурсіі, быў вельмі непадобны на тое, што дзеці бачылі раней. Унікальнасць месца заключаецца ў тым, што музей дае магчымасць даведацца і паглядзець як жылі, што выраблялі і чым займаліся нашыя далёкія продкі.
І напрыканцы вучні, канешне ж, завіталі да карэнных жыхароў пушчы. Экскурсійныя вальеры прывабілі не толькі нашых маленькіх падарожнікаў, але і старшых школьнікаў. Не кожны дзень выпадае магчымасць павітацца з беларускім волатам — зубрам!
Кепскае надвор’е не стала перашкодай. Негледзячы на снег, дзеці добра адпачылі, даведаліся шмат цікавага пра наведаныя месцы і карысна збавілі вольны час.