Эстафету экскурсій і паходаў па памятных месцах Пружаншчыны падхапіў 8 клас. Вучні наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў вёсцы Засімавічы, якая ўпершыню ўпамінаецца ў 1811 годзе. На яе тэрыторыі знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Далей маршрут пралягаў у аг. Стараволя, дзе таксама ёсць помнік ахвярам фашызму. Дань памяці загінуўшых у гады вайны — святы абавязак. Адпачынку на прыродзе ў цудоўным месцы не перашкодзіў летні дожджык. Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці васьмікласнікаў.