Патрыятычны квэст “Вялікае падарожжа па Беларусі” сабрала на спаборніцтвы вучняў сярэдняга звяна. Вучні 8 – 9 класаў прынялі ўдзел у маладзёжнай экспедыцыі “Дарогамі памяці. Дарогамі адзінства”, навялі парадак каля помнікаў в. Шакуны, в.Козі Брод. Але самым запамінальным у гэты дзень стала закрыццё прышкольнага аздараўленчага лагера «Дружба», дзе выхаванцаў чакалі творчыя майстэрні, караоке-клуб, конкурсы, святочная праграма і дыскатэка. За час канікул усе атрымалі шмат задавальненняў і захавалі цудоўны настрой.