Канікулы, канікулы — вясёлая пара

27 снежня вучні 5 — 7 класаў адправіліся на экскурсію ў гарадскі Палац культуры на выставу “Зоркі сусветнага кіно і шоу-бізнесу”. Сфатаграфавацца з героямі любімых кінафільмаў змог любы жадаючы.

Не абмінулі дзеці і навагоднюю ёлку на галоўнай плошчы г. Пружаны, дзе яны з задавальненнем вадзілі карагоды і загадвалі жаданні.   

Добавить комментарий