3 студзеня вучні школы наведалі музейную залу Славы ДУА «Шарашоўская сярэдняя школа». Старшакласнікі пазнаёміліся з матэрыяламі дакументальнай выставы «Па матэрыялах даследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён», патрымалі ў руках сапраўдныя ваенныя артэфакты: лісты нашых землякоў з фронту, атрыманыя імі падзякі ад вышэйстаячага камандавання, паведамленні аб гібелі салдат. Дзеці ўважліва слухалі экскурсавода і даведаліся шмат цікавага аб падзеях ваеннай пары.