Канікулы з карысцю

4 студзеня вучні пачатковых класаў наведалі Бярозаўскае лясніцтва Пружанскага лясгаса. Экскурсію праводзіў ляснічы Варчук Аляксандр Аркадзьевіч. Дзеці з вялікай цікавасцю паназіралі за работай ў шышкасушылцы, прагуляліся па дэндрапарку. Але найбольшае задавальненне атрымалі ад наведвання музея, створанага на тэрыторыі лясніцтва. Увагу дзяцей прыцягнулі шматлікія экспанаты як залы, прысвечанай прыродзе роднага краю, так і этнаграфічнай залы. Пасля было наведванне гадавальніка маленькіх елачак, сосен, лістоўніц, агляд лесанарыхтоўчай тэхнікі. Усе ўдзельнікі экскурсіі атрымалі шмат задавальнення і станоўчых эмоцый.

Добавить комментарий