6 студзеня вучні 5-7 класаў наведалі візітную картку горада Пружаны — музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Там яны пазнаёміліся з гістарычнымі знаходкамі раёна. Падчас экскурсіі школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён зараз жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, атрымаць звесткі аб паслугах музея.