Кожную суботу разам

Спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сабралі вучняў школы ў дзень здароўя. Бег на розныя дыстанцыі, скачкі ў даўжыню, падцягванне на перакладзіне, кіданне ядра вызначылі лепшых сярод удзельнікаў.

Таксама ў гэты дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у квэст-гульні “Спартыўны экспрэс”. Вучні 5 — 9 класаў змагаліся ў конкурсе-гульні “Дзяўчынкі-гаспадынькі”. Сюрпрыз-віншаванне “Нет её добрей и милей для любого из детей” падрыхтавалі члены атрада “Міласэрнасць” для шматдзетных маці.

Добавить комментарий