Суботнія дні ў школе вельмі насычаныя рознымі цікавымі мерапрыемствамі. Пачаткоўцы адправіліся на экскурсію ў музей вылічальнай тэхнікі «Ад абака да камп’ютара», пасля якой паўдзельнічалі ў спартыўным свяце «Разам у краіну здароўя», арганізаваных на базе Ліноўскай сярэдняй школы. Астатніх чакала спартландыя “Лабірынт здароўя“, дзе дзеці праявілі свае добрыя фізічныя якасці ў разнастайных конкурсах. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні-віктарыне «Вредные привычки – не мои сестрички». Практыкум “Рэцэпты здаровага ладу жыцця” дазволіў старшакласнікам выпрацаваць правілы здаровага і рацыяльнага харчавання.