Літаратурная гадзіна “Чытаем разам з мамай, чытаем разам з татам” сабрала пачаткоўцаў у суботні дзень. У падарожжа па старонках сямейных альбомаў адправіліся вучні 5 – 7 класаў. Сямейныя пасядзелкі “Мы за чаем не сумуем, або святы ў сям’і” аб’ядналі 8, 9 класы.
Вучні піянерскай дружыны імя Марата Казея Канюшык Вікторыя і Рамановіч Анастасія прынялі ўдзел у раённай школе піянерскага актыву «Майстар ідэй», дзе з вялікім задавальненнем гулялі ў інтэрактыўную гульню «БРПА — гэта пра нас».
Працягваецца акцыя па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва”.