Пачаткоўцы ў суботні дзень праявілі свае творчыя фантазіі, наведаўшы майстэрню “На прыгожай зямлі добра жывецца сям’і”. Вучні сярэдняга звяна стварылі калаж “Я і мая сям’я”. Важныя пытанні выхавання дзяцей у сям’і дапамагла раскрыць дыскусія “Сям’я – самае галоўнае і дарагое ў жыцці чалавека”.