Кожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

     Навучэнцы 1-5 класаў здзейснілі экскурсію па аграгарадку Шані і даведаліся шмат новага і цікавага аб прафесіях сваіх бацькоў. Напярэдадні Сусветнага дня без аўтамабіля і ў рамках абласной інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Мы здаровае пакаленне Брэстчыны!» навучэнцы 1-5 класаў, педагогі і члены валанцёрскага атрада «ДОМ» прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным забегу. Рабяты і педагогі з карысцю правялі час: займаліся на трэнажорах, перацягвалі канат, спявалі песні. Што можа быць лепш, чым актыўны адпачынак на свежым паветры!

     Навучэнцы 6-10 класаў наведалі Рэспубліканскі турнір па дзюдо «Кубак адзінства» ў в. Клетнае, які праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і ўмацавання здароўя, а таксама прыцягнення моладзі да актыўнага занятку спортам. Вялікае захапленне ў рабят выклікалі паказальныя выступленні ратавальнікаў МНС і парад выратавальны тэхнікі. З мэтай захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе-80!» навучэнцы 6-10 класаў наведалі брацкую магілу ў аг. Вялікае Сяло. Рабяты ўшанавалі памяць 56 загінуўшых салдат і партызан хвілінай маўчання.

Добавить комментарий