Сёння ў школе прайшоў другі дзень здароўя ў гэтым навучальным годзе. Гэта была сапраўдная спартыўная падзея, якая аб’яднала навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» і навучэнцаў ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа» ў імкненні да здаровага ладу жыцця. Спартыўныя спаборніцтвы сталі галоўным элементам праграмы. У таварыскім матчы па піянерболе перамагла каманда ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву. Дзень здароўя стаў сапраўдным святам здароўя і спорту.
Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку «Здаровае сэрца — здаровы падлетак», якое правяла класны кіраўнік 5 класа Менжынская Г.А разам з фельчарам ФАП в. Чахец Жук С. В. Мерапрыемства прайшло ў форме інтэрактыўнай гульні, падчас якой рабяты выконвалі творчыя заданні, распавядалі аб згубных і станоўчых звычках, якія ўплываюць на здароўе сэрца, пра тое, які лад жыцця трэба весці, каб пазбегнуць хвароб сэрца і сасудаў.
Навучэнцы 8,9 класаў наведалі музей і выставу ў ДУА «СШ № 1 г.Пружаны імя КБВА». Настаўнік гісторыі Макарчук Юрый Іванавіч пазнаёміў дзяцей з ваеннымі падзеямі на Пружаншчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы даведаліся пра герояў танкістаў з 30-ай танкавай дывізіі, лётчыкаў 33-га знішчальнага палка і 74-га штурмавога авіяцыйнага палка, барацьбу партызан і падпольшчыкаў, жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі Пружанскага раёна, аперацыі «Баграціён», пра тых, чые імёны носяць вуліцы нашага горада. Экскурсія атрымалася цікавай і вельмі пазнавальнай. Пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. рабяты наведалі заняткі ў цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» на базе СШ № 1 г.Пружаны.