Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у кулінарным паядынку «Гатуем разам з мамай». Арт-калаж «Традыцыі маёй сям’і» сабраў разам навучэнцаў 5-7 класаў. З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання, павышэння ўзроўню падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. на працягу кастрычніка наведвалі заняткі аб’яднання па інтарэсах «Юны армеец» на базе ДУА «СШ№1 г. Пружаны». Сёння юнармейцы займаліся зборкай і разборкай аўтамата Калашнікава, а таксама ўдасканальвалі навыкі меткай стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі.