Кожны год у трэці чацвер лістапада ў радзе краін адзначаецца Міжнародны дзень адказу ад курэння (No Smoking Day). Ен быў устаноўлены Амерыканскім анкалагічным таварыствам (American Cancer Society) у 1977 годзе.
19 лістапада ў школе для вучняў 7-10 класаў педагогам сацыяльным Якімавец С.А. была праведзена гадзіна зносін «Курэнне або здароўе – усё ў вашых руках!» з мэтай фарміравання негатыўных адносін падлеткаў да курэння і зніжэння рызыкі далучэння да гэтай шкоднай звычкі.
Вучні пазнаёміліся з гістарычнай даведкай аб тытунёвай залежнасці, барацьбе з гэтай небяспечнай з’явай у розных краінах, праглядзелі прэзентацыю аб наступствах курэння.