Квэст-гульня «Я спазнаю свет»

 Добрай традыцыяй у Шаняўской СШ імя М. Засіма стала правядзенне ў апошні дзень навучальнага года масавых спартыўна-пазнавальных гульняў. У гэтым годзе ўсе навучэнцы школы змаглі паўдзельнічаць у квэст-гульні «Я пазнаю свет». Кожная рознаўзроставая каманда здзейсніла займальнае падарожжа па станцыях «Казачная», «Медыцынская», «Спартыўная», «Дзяржаўная», «Турыстычная», «Тэатральная», «Астравок бяспекі», дзе іх чакалі казачныя героі і цікавыя выпрабаванні. Выдатныя моманты ўдзелу ў квэст-гульні «Я пазнаю свет» запомніліся рабятам з каманды «Пазітыў» пад кіраўніцтвам Аблавушкі І. М.

Добавить комментарий