На майстар-клас былі запрошаны наведвальнікі прышкольнага лагера «Дружба». Дзеці ахвотна адгукнуліся, уключыліся ў працу з вялікім жаданнем і цікавасцю. Падчас мерапрыемства вучні вучыліся рабіць касметычны рамонт кніг. Для дзяцей — гэта і гульня, і праца, і новыя веды. У ходзе рамонту навучэнцы адчулі важнасць сваёй працы і прыйшлі да высновы, што кнігі трэба берагчы.