Экскурсію для наведвальнікаў лагера «Дружба» на малочна-таварным комплексе на 600 галоў ААТ «Шані-аграпрадукт» правёў галоўны заатэхнік Асіпчук У. У. Дзеці даведаліся, што комплекс мае разнастайную механізацыю, якая памяншае долю ручной працы пры кармленні жывёл, іх дойцы, уборцы гною. На экскурсіі Уладзімір Уладзіміравіч паказаў навучэнцам «цялячыя дзіцячыя сады і школы», «каровін салон прыгажосці». Вельмі здзівіла чысціня на ферме! Школьнікі ўбачылі, як адбываецца дойка каровы, пазнаёміліся з работай лабаранта малочнай фермы. Па дарозе дадому хлапчукі і дзяўчынкі дзяліліся ўражаннямі аб сучасным малочна-таварным комплексе ААТ»Шані-аграпрадукт».