Усе дзеці любяць мультфільмы і ні для каго не сакрэт, што гэты жанр кінамастацтва з’яўляецца адным з самых любімых не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. Бо добры мультфільм вучыць сябраваць і спачуваць, дапамагаць таварышам і абараняць слабога, быць шчодрым і велікадушным, любіць і паважаць родных і блізкіх. У іх маленькі глядач знойдзе яшчэ адно пацверджанне таго, што зло будзе пакарана, а дабро заўсёды пераможа. Для дзяцей з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла мультывіктарыну. Падзяліўшыся на дзве каманды «Супер-героі» і «Чып і Дэйл», дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі песні, успаміналі назвы мультфільмаў і іх асноўных герояў, размалёўвалі размалёўкі і рабілі маскі. У выніку ўсё паказалі выдатныя веды ў галіне мультыплікацыі і атрымалася выдатная мультыплікацыйная стужка з самых яркіх момантаў любімых мультфільмаў.