У рамках праекта «ШАГ» 26 сакавіка навучэнцы 8, 9, 11 класаў сабраліся для абмеркавання тэмы «Мы — грамадзяне мірнай і стваральнай краіны».
Вядучы пазнаёміў прысутных з інфармацыйнымі блокамі:
- Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
- Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
- Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
У фокусе абмеркавання: асноўны закон дзяржавы, актыўная грамадзянская пазіцыя, духоўна-маральныя якасці сапраўднага грамадзяніна.
Увазе вучняў быў прапанаваны відэафрагмент «Дасягненні саюзнай дзяржавы», які прадэманстраваў рэалізацыю маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў.