Мы — грамадзяне Беларусі

Удзельнікамі Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” сталі вучаніцы нашай школы Бойдзіч Паліна і Бульц Дар’я. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з рук дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бярозаўскай выбарчай акрузе №9 Качыны Леаніда Іванавіча дзяўчаты атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – пашпарт.
Такога гонару яны ўдастоены за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і раёна, а таксама дасягненні ў вучобе і спорце.

Добавить комментарий