Пад такой назвай 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» ўспомнілі тых, хто цаною свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
У 12.00 яны далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай Вайны.