Традыцыйным у школе з’яўляецца Месячнік патрыятычнага выхавання, які заўсёды праходзіць у лютым. На зборы піянерскага атрада імя Зіны Партновай “Вялікая Айчынная вайна ў лічбах” у 7 класе вучні яшчэ раз нагадалі асноўныя факты, падзеі, людскія страты, помнікі-сведкі Вялікай Айчыннай вайны. Вучні 9 класа падчас правядзення класнай гадзіны «Вайна ў памяці народа» і вучні 6 класа пры наведванні ўрока мужнасці «Мы помнім» прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і абмеркавалі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў».