З мэтай арганізацыі актыўнага адпачынку і развіцця экалагічнай культуры навучэнцы з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі прынялі ўдзел у экалагічным марафоне. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з асноўнымі правіламі паводзін у прыродзе, даведаліся пра ўзаемасувязь жывых арганізмаў. Заключным этапам мерапрыемства было стварэнне малюнкаў. Самае галоўнае тое, што дзеці зразумелі: трэба любіць і паважаць прыроду, быць ёй сябрам!