У рамках тыдня прафілактыкі суіцыдальных паводзін вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Маё шчаслівае дзяцінства”. Вучні 5 — 7 класаў сабраліся разам, каб абмеркаваць прыярытэты духоўных каштоўнасцей у жыцці чалавека. Фарміраванню пазітыўных адносін да жыцця садзейнічала гадзіна разважання “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…”, у якой прынялі ўдзел старшакласнікі.