16 снежня педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у майстар-класе настаўніцы пачатковых класаў Коверзневай І.М. па тэме “А я выкарыстоўваю сучасныя сродкі візуалізацыі так”. Ірына Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з разнастайнымі сродкамі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі і дала шэраг парад па іх выкарыстанні. Кожны ўдзельнік майстар-класа атрымаў памятку “Сучасныя сродкі візуалізацыі інфармацыі”.