Наступствы прымянення наркатычных рэчываў

Медыцынскія

Дэпрэсія — стан прыгнечанасці або сумнага настрою, выкліканы ўстрыманнем ад прыёму наркотыкаў.

Перадазіроўка — нярэдкая сітуацыя ў жыцці наркамана, калі парушаецца работа асноўных органаў (сэрца, галаўнога мозга, нырак, лёгкіх, печані), развіваюцца розныя ўскладненні.

Сутаргі — адна з праяў «ломкі», якая ўзнікае ў перыяд устрымання ад увядзення наркотыку. Калі няма магчымасці ўвесці неабходную дозу наркотыку, пагаршаецца спачатку агульнае самаадчуванне, зніжаецца настрой, затым узнікаюць парушэнні з боку страўніка, кішэчніка, сардэчна-сасудзістай сістэмы ў выглядзе рознага роду болевых адчуванняў, перабояў у рабоце сэрца.

Запаленне вен, заражэнне крыві, гепатыт могуць стаць наступствам выкарыстання нестэрыльных шпрыцаў і іголак, увядзення прэпаратаў, якія выраблены кустарным спосабам.

Псіхічныя

Прывыканне — адметная прыкмета наркаманіі як хваробы. Паступова наркотык становіцца неабходным не толькі для таго, каб адчуць «кайф», але і каб проста камфортна сябе адчуваць.

Страхі. У наркамана ёсць мноства падстаў адчуваць страх: страх быць выкрытым, арыштаваным, за сваё здароўе, з-за гадоў і г. д.

Самагубства. Страхі, дэпрэсіі, «ломка» і ўсе вышэйпералічаныя негатыўныя наступствы наркаманіі вымотваюць псіхіку чалавека, даводзяць да роспачы. Абстаноўка, якая здаецца бязвыхаднай, штурхае чалавека на самагубства.

Добавить комментарий