З мэтай замацавання на практыцы ведаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, навучэнцы 1-3 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС. Дзеці акунуліся ў свет бяспекі, атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.
Не прайшлі бокам тэму пажараў. Успомнілі прычыны пажару, спосабы яго тушэння. Паспрабавалі на практыцы, як правільна паводзіць сябе пры ўзнікненні пажару ў школе, доме або кватэры. Як правільна эвакуіравацца з задымленага памяшкання.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай прадухілення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і папярэджання дзіцячага траўматызму.