Раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства «Прафесія.by: цэнім свет, ствараем будучыню!» прайшло ў Пружанскім Палацы культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 11 класа, а таксама намеснік дырэктара па ВВР Граб В.М. і маці Казлоўскага В. Дахно В.А. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала выступленне і прэзентацыя спецыяліста па ідэалагічнай рабоце ААТ «Шані — аграпрадукт» Асіпчук К.В., таму што падлеткі працавалі ў складзе студэнцкага атрада і былі індывідуальна працаўладкаваны ў летні перыяд.