Вучні 9,10 класаў разам з класнымі кіраўнікамі і бацькамі здзейснілі паход па маршруце «Шані — Вяжное — Шчарбы — Шані». У вёсцы Вяжное яны наведалі Свята — Мікалаеўскую царкву і Нікольскі скіт, святую крыніцу. У вёсцы Шчарбы вучні адпачылі ў аграсядзібе «Motohostel Route P98». Гаспадар сядзібы расказаў дзецям пра гісторыю матацыклетнага руху, а таксама прадэманстраваў разнастайныя экспанаты з асабістай калекцыі. Усе ўдзельнікі прыемна і з карысцю правялі час.