Пад такой назвай 23 красавіка прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў 8, 9, 11 класаў, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны. У канцы мерапрыемства вучні выказалі свае думкі аб ролі моладзі ў жыцці краіны і яе ўдзеле ў рэспубліканскіх патрыятычных акцыях, прысвечаных Вялікай Перамозе, зрабілі акцэнт на будучае, абмеркаваўшы штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспулікі Беларусь да беларускага народа.