15 студзеня ў школе праведзены агляд-конкурс школьных кабінетаў.
У намінацыі «Удасканаленню няма межаў» лепшымі сталі кабінеты рускай мовы і літаратуры (загадчык Вашчук А. В.), нямецкай мовы (загадчык Жырыкава Н. І.).
У намінацыі «Традыцыі і стабільнасць» пераможцамі названы кабінеты фізікі (загадчык Семянчук В. М.), беларускай мовы і літаратуры (загадчык Арабей А. Я.).
Адзначаны ў намінацыі «На шляху развіцця» кабінеты пачатковых класаў (загадчыкі Бяляева І. Р., Коверзнева І. М., ТарасаваМ. Б.), хіміі (загадчык Граб В. М.).
Усе пераможцы атрымаюць матэрыяльнае заахвочванне.