У намінацыі «Субота — майстэрня сямейнага вольнага часу» за распрацаваны праект «ШАБ: Школа Актыўных Бацькоў» дыпломам I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Граб Вольга Мікалаеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Віншуем з перамогай!