На пярэдадні Новага года ў школе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, на якіх былі ўшанаваны прызёры раённых, абласных і рэспубліканскіх творчых і інтэлектуальных конкурсаў, удзельнікі спартыўных спаборніцтваў. Дзед Мароз і Снягурка ўручылі пераможцам салодкія падарункі.
Без ласункаў не застаўся ніхто. Спонсарам гэтай штогадовай цырымоніі выступіла ААТ “Шані-аграпрадукт”. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі вучні не сталі ў традыцыйны карагод, а вось вясёлы флэшмоб і навагоднія песні захапілі ўсіх!