Кожную суботу разам. Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Малюем разам любімую Беларусь», навучэнцы 5-8 класаў здзейснілі віртуальны тур «Сімвалы памяці і смутку». Старшакласнікі наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства з удзелам Бульц Дар’і, студэнткі 3 курса інжынернага факультэта УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт». Навучэнцы 8,9 класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па валейболе і з карысцю для здароўя правялі час.