Памяць, якая аб’ядноўвае…

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, каля помніка ахвярам фашызму ў аграгарадку Шані прайшоў мітынг-рэквіем. З трагічнай даты для ўсяго нашага народа прайшоў 81 год, але памяць пра яе жыве. Даніну гераізму і мужнасці нашага народа ў гады вайны  аддалі выхаванцы аздараўленчага лагера  «Дружба». Подзвіг, які застаецца ў сэрцы кожнага,  ушанавалі хвілінай маўчання. Удзельнікі мітынгу памяці і смутку ўсклалі кветкі да помніка. Дзякуй за мір тым героям-вызваліцелям, хто загінуў, і тым, хто жыве!

 

Добавить комментарий