Памятаць, каб не забыць

Дзень Перамогі – свяшчэнная дата для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год гістарычнай памяці. Для вучняў 6 – 11 класаў нашай школы прайшлі ўрокі Памяці “Нам гэты мір наканавана берагчы”, прымеркаваныя да 77-й гадавіны Вялікай Перамогі. Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкама. Асаблівую цікавасць вучняў выклікалі выступленні намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Ханавец С.М., старшыні Шаняўскога сельсавета Лапукі С.І., дэпутата раённага Савета дэпутатаў Ярмашэвіч А.М., якія не толькі расказалі аб шматлікіх фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і падзяліліся з вучнямі гісторыямі сваіх родных і землякоў, якія ваявалі супраць фашызму. Вучні яшчэ раз перагарнулі старонкі гісторыі вайны, паразважалі аб важнасці захавання гістарычнай памяці. Навучэнцы адзначылі ўклад у Перамогу беларускага народа, не засталіся абыякавыя да страшнай трагедыі знішчэння мірнага насельніцтва.

Добавить комментарий