Не імкніцеся зрабіць з дзіцяці сваю копію — яно будзе сабой, нават калі вы гэтаму будзеце актыўна супрацьдзейнічаць.
Не патрабуйце ад дзіцяці падзякі толькі за тое, што вы далі яму жыццё. У свой час яно дасць жыццё вашым унукам і ўжо гэтым верне свой доўг з лішкам.
Не спаганяйце на дзіцяці сваю злосць і крыўды за няўдачы ў працы або асабістым жыцці.
Стаўцеся сур’ёзна да праблем дзіцяці, нават калі вам яны здаюцца смешнымі. У яго менш жыццёвага досведу, дапамажыце яму, падзеліцеся сваімі ведамі.
Не зневажайце дзіця. Памятайце, што яно — такая ж асоба, як і ўсе астатнія, у яго таксама ёсць пачуццё ўласнай годнасці.
Выхоўвайце ў дзіцяці ўменне адмаўляцца — сёння ён адмовіцца ад ласункаў, падсунутых сваякамі, а заўтра зможа адмовіцца ад псіхаактыўных рэчываў.