ПАМЯТКА ПА АРГАНІЗАЦЫІ І ЎДАСКАНАЛЕННІ КАНТРОЛЬНА-АЦЭНАЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА

  1. Праверка ведаў павінна весціся ў адпаведнасці з праграмай, яе рубрыкай «Патрабаванні да ведаў і ўменнем вучняў». Праграма вызначае максімум і мінімум ведаў. У ёй пазначаны аб’екты праверкі, той навучальны матэрыял, які павінен быць засвоены школьнікамі.
  2. Алгарытм арганізацыі праверкі: настаўнік адбірае матэрыял для праверкі ў адпаведнасці з праграмай, распрацоўвае сістэму пытанняў і заданняў, падбірае неабходныя дапаможнікі і сродкі навучання, загадзя плануе, веды і ўменні якіх вучняў будуць правераны, вызначае метады і формы праверкі.
  3. Аб’ектыўная і сістэматычная ацэнка (і адзнака) стымулюе работу вучняў, развіццё іх пазнавальных інтарэсаў, садзейнічае рэгулярнаму выкананню работ.
  4. Пры ўліку ведаў любая работа школьніка павінна быць ацэнена.

Праверку ведаў неабходна праводзіць пастаянна, па ўсіх тэмах праграмы, ахопліваючы пры гэтым значную колькасць вучняў або ўвесь клас у цэлым.

  1. Адзнакі выстаўляюцца за:

* вусныя адказы пры індывідуальнай праверцы,

* за выкананне практычнай работы,

* пры франтальнай вуснай праверцы за сукупнасць адказаў,

* за выпраўленні і дапаўненні адказаў іншых вучняў,

* за адказы ў працэсе гутаркі пры вывучэнні і замацаванні новага матэрыялу.

  1. Што правяраць?

* Устанаўліваецца, ці ўвесь праграмны матэрыял засвоены, ці ўсімі названымі ў праграме практычнымі ўменнямі і навыкамі валодае.

* Правяраецца аб’ём, якасць ведаў, трываласць, сістэматычнасць, глыбіня і дзейснасць ведаў, ацэньваецца форма іх выражэння.

* Пры выкананні пісьмовых работ правяраецца не толькі якасць адказу, але і граматнасць напісання.

  1. Настаўнік абавязаны абвяшчаць адзнаку вучню, які адказвае і ўсяму класу, тлумачыць, чаму пастаўлена тая ці іншая адзнака.
  2. Адзнака абавязкова каменціруецца. Пры ацэньванні настаўнік павінен коратка адзначыць, у чым станоўчыя і адмоўныя бакі адказу, паказаць, на што трэба звярнуць увагу.
  3. Настаўнік абавязаны загадзя тлумачыць крытэрыі адзнак, каб вучні ведалі, пры якіх умовах ставіцца тая ці іншая адзнака.
  4. Пры аналізе адказу настаўнік вызначае:

* ці ўсё расказаў вучань,

* колькі памылак было, якія гэта былі памылкі,

* якія былі дапушчаны недакладнасці,

* ці правільна зразумелы вучэбны матэрыял,

* ці ведае вучань азначэнне паняццяў,

* ці ўмее тлумачыць сувязі і залежнасці,

* даслоўна пераказвае матэрыял ці пераасэнсаваў яго,

* ці ўмее вылучаць галоўнае, аперыраваць ведамі, прымяняць іх для тлумачэння новых фактаў, падзей, лагічна, паслядоўна пераказваць матэрыял.

* наколькі звязна, коратка і ўпэўнена вучань пераказвае матэрыял,

* ці мае патрэбу вучань у навадных пытаннях, падказках.

* ці ўмее выконваць дзеянні, усведамляць сістэму дзеянняў, вусна пералічваць парадак дзеянняў, практычна карыстацца ім.

  1. Выстаўленне адзнак у дзённікі – абавязак настаўніка!
  2. Недапушчальна зніжэнне адзнакі і выстаўленне нездавальняючай адзнакі з мэтай пакарання вучня за парушэнне дысцыпліны, забытыя падручнікі, сшыткі, спартыўную форму.
  3. Праверка носіць навучальны характар. Веды не толькі ўзнаўляюцца і паўтараюцца, але і замацоўваюцца, сістэматызуюцца, удасканальваюцца і паглыбляюцца.
  4. Навучальныя, кантрольныя, дыягнастычныя заданні павінны перш за ўсё вучыць дзяцей думаць, аналізаваць, прымяняць тэарэтычныя веды на практыцы, а не проста пераказваць матэрыял.
  5. Праверка носіць навучальны характар – навучанне школьнікаў прыёмам узаемакантролю і самакантролю, фарміраванне патрэбы ў самакантролі і ўзаемакантролі.
  6. Неабходна сістэматычна праводзіць колькасны і якасны аналіз кантрольных і навучальных работ.
  7. Памятаеце, што граматна арганізаваная (сістэматычная) зваротная сувязь дасць вам магчымасць зразумець, якія веды і ў якім аб’ёме засвоены, ці працавалі вучні самастойна над засваеннем матэрыялу, ці гатовыя яны да ўспрымання новага матэрыялу.
  8. Правярайце рабочыя сшыткі, звяртайце ўвагу на культуру пісьмовай мовы, на якасць выкананай работы на ўроку, дома. Суадносіць адзнаку за заданне ў рабочым сшытку з регламенціруемым «Інструктыўна-метадычным пісьмом» аб’ёмам работы.
  9. Прагназуйце сваю кантрольна-ацэначную дзейнасць на ўроку.
  10. Не забывайце аб стымулюючай функцыі 10-бальнай сістэмы, старайцеся адзначыць нестандартныя спосабы рашэння, станоўчыя дасягненні школьнікаў.
  11. Прадумвайце формы апытвання загадзя, у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў у класе.
  12. Важна паўрочнае ацэньванне! Неправераныя або непрадуманыя заданні падчас урока прыводзяць да дрэнна выкананых кантрольных работ, да неаб’ектыўных адзнак за чвэрць, год.
  13. Пры падрыхтоўцы да ўрока настаўніку неабходна старанна прадумаць дыдактычнае забеспячэнне: дыферэнцыраваныя заданні ўсіх 5-ці узроўняў, папярэджанне тыповых памылак, карэкцыйныя заданні па выніках папярэдняй «зваротнай сувязі
  14. Вашы вучні «выйграюць», калі кантрольная работа па тэме будзе складзена вамі да першага ўрока па тэме: сумесная работа будзе адраснай, якая б’е ў мэту. Значыць, вучні з высокай матывацыяй справяцца з ёй лепш.
  15. Чаканне апытвання і само апытванне – сітуацыя павышанай трывожнасці для многіх вучняў. Не пагаршайце яе неабдуманымі заўвагамі, недарэчнымі жартамі.
  16. Дакладна пастаўце пытанне, сфармулюйце заданне. Вучням можа быць штосці незразумелым ў вашых заданнях, пракаменціруйце іх. Недапушчальна гэта толькі ў час кантрольных работ.
  17. Вучыце рабят быць выхаванымі слухачамі, прызнаваць права чалавека на памылку. Вучань, які адказвае чакае ад Вас разумення і падтрымкі.
  18. Дзецям патрэбны час на абдумванне дадатковых пытанняў.
  19. Дзейнасць вучняў, не занятых пры апытванні, павінна быць прадумана (запіс у сшытак кароткіх высноў па нарыхтаваных шаблонах, рашэнне апераджальнага задання і т. п.), інакш гэта страчаны час.

Добавить комментарий