Пад такой назвай у школе прайшла квэст-гульня, у ходзе якой вучні праявілі кемлівасць і назіральнасць, свае асабістыя якасці. Некалькі кіламетраў шляху ў ваколіцы аграгарадка Шані былі цікавымі і пазнавальнымі. Галоўнае яшчэ і тое, што школьнікі атрымалі задавальненне ад зносін з аднагодкамі і пазітыўны настрой на ўвесь дзень. Гульня стала цудоўным пачаткам летніх канікул.