Пекун Кірыл і Сіліна Сняжана прынялі ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей

     23 снежня Пекун Кірыл і Сіліна Сняжана ў складзе дэлегацыі навучэнцаў Пружанскага раёна прынялі ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту «Вікторыя» імя Анатоля Пятровіча Мяшкова». Кірыл і Сняжана разам з рабятамі з радасцю ўпрыгожылі ёлку Пружанскага раёна навагоднімі цацкамі, вырабленымі з любоўю напярэдадні надыходзячых Новага года і Раства Хрыстова. Незабыўныя эмоцыі навучэнцы атрымалі ад навагодняга прадстаўлення, падрыхтаванага лепшымі дзеячамі культуры і мастацтва Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий