Навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. здзейснілі пешаходную экскурсію па памятных мясцінах г. Пружаны. Яны аддалі даніну павагі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны каля помніка спаленым вёскам, пабывалі каля помніка жыхарам горада, якія ўнеслі ўклад у памяці абаронцаў горада, памятнага знака ў гонар заснавання Пружан, новага помніка ў гонар стратэгічных ракетчыкаў каля школы мастацтваў. Незабыўныя ўражанні засталіся ў памяці падлеткаў!