Песні вайны. Песні аб вайне

Яркім і запамінальным стала закрыццё месячніка патрыятычнага выхавання, якое завяршылася конкурсам інсцэніраванай песні. У ім прынялі ўдзел усе вучні школы.

Прагучалі як песні ваенных гадоў (“Катюша”, “От героев былых времён”, “Смуглянка”), так і сучасныя патрыятычныя кампазіцыі (“Собрался на диване большой военный флот”, “Стану я военным”). Удзельнікі праявілі столькі фантазіі і таленту, што журы складана было вызначыцца ў выбары лепшых.

У выніку перамогу святкавалі вучні 10, 1-2, 5 і 7-8 класаў, якія прадставілі на суд гледачоў песні “От героев былых времён”, “Собрался на диване большой военный флот” і інш.

Свята песні падарыла ўсім шмат прыемных момантаў.

Добавить комментарий